Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Дасылайце пытанні на адрас: daviedka@belcentre.by

34. Напісанне слова «есавул»

Як правільна пісаць па-беларуску: «есаул» ці «есавул»?

Паводле новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», сучаснае напісанне гэтага слова — есавул.

Вось як гэта апісана ў Правілах:

6. Устаўная літара в пішацца ў сярэдзіне слоў:

перад націскным упаву́к, ціву́н, караву́л, есаву́л, а таксама ў вытворных ад іх словах незалежна ад месца націску: павукі́, павуці́нне, павучо́к; цівуно́м; караву́льны; есаву́льскі;

Такім чынам, правільнай трэба лічыць інфармацыю, пададзеную ў «Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы» (2022), «Граматычным слоўніку назоўніка» (2013) і іншых даведніках, дзе фіксуецца гэты варыянт.


Наша мэта — павышэнне ўзроўню пісьменнасці і агульнае развіццё культуры маўлення ўсіх, хто цікавіцца беларускай мовай, папулярызацыя выданняў Інстытута мовазнаўства, аб’ектыўнае адлюстраванне фактаў пра беларускую мову. Мы даём адказы на пытанні: чытаць далей