Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Дасылайце пытанні на адрас: daviedka@belcentre.by

Вітаем вас на сайце «Моўная даведка»!

Наша служба створана супрацоўнікамі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.
Сярод нашых задач — павышэнне ўзроўню пісьменнасці і агульнае развіццё культуры маўлення ўсіх, хто цікавіцца беларускай мовай, папулярызацыя выданняў Інстытута мовазнаўства, аб’ектыўнае адлюстраванне фактаў пра беларускую мову.
Мы можам даць адказы на пытанні, якія датычацца
► правапісу,
► вымаўлення,
► значэння і ўжывання слоў і выразаў.
Таксама мы можам адказаць на пытанні пра гісторыю беларускай мовы, народныя гаворкі, этымалогію, лінгвістычныя выданні.
Мы пакідаем за сабой права рэдагаваць тэкст пытання (у першую чаргу гаворка пра выпраўленне памылак). Калі вы даслалі нам пытанне, гэта значыць, што вы згодны на яго публікацыю. На сайце размяшчаюцца пытанні, адказы на якія могуць быць карысныя шырокаму колу чытачоў (г. зн. публікуецца не кожнае зададзенае пытанне). Задаючы пытанне, можна пазначыць, што вы хацелі б захаваць ананімнасць. Адказы даюцца бясплатна.

Каб паскорыць працэс атрымання адказу, рэкамендуем спачатку прагледзець папярэднія даведкі: у іх можа быць тое, што вы шукаеце. Для гэтага раім карыстацца навігацыяй па катэгорыях і тэгах.
Каб унікнуць непаразуменняў, адзначым, што ў нашым сэрвісе мы:
► НЕ выконваем школьных, універсітэцкіх заданняў (у тым ліку не пішам на заказ навуковыя работы);
► НЕ дапамагаем выконваць заданні з разнастайных інтэлектуальных гульняў, конкурсаў і г. д., а таксама складаць такія заданні;
► НЕ прымаем на рэдагаванне (выпраўленне памылак, ацэнку правільнасці) тэксты.
Па прыватных пытаннях (змена імені або прозвішча, лінгвістычная экспертыза і да т. п.) неабходна звяртацца ў Інстытут мовазнаўства (у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года № 300-3 (рэд. ад 2015/07/15) «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» адказ рыхтуецца на працягу двух тыдняў).
Электронная пошта Інстытута мовазнаўства: iml@belcentre.by.
Адказны супрацоўнік: Глушыцкі Леў Уладзіміравіч, аддзел лексікалогіі і лексікаграфіі (daviedka@belcentre.by).