Добры дзень, падкажыце, калі ласка, як правільна: «пракрастынацыя» ці «пракрасцінацыя»?
Дзякуй.
Добры дзень!
Гэтае слова паходзіць з заходніх моў (англ., фр. procrastination, з лац. prōcrāstinātiō, з дзеяслова prōcrāstinō) і мае значэнне ‘пастаяннае адкладванне спраў, заданняў’. У выпадках запазычанняў з заходніх моў спалучэнне гукаў -ti- у сярэдзіне слова звычайна афармляецца ў нашай мове як -ты- (параўнайце, напрыклад, тэрміны гемаглютынацыя, інвестыцыя, субстантывацыя, легітымацыя). Такім чынам, правільна будзе пракрастынацыя. Слова стала пашырацца нядаўнім часам, таму пакуль што ў асноўных слоўніках беларускай мовы яго няма.