Добры дзень. Падкажыце, калі ласка, ці скланяецца прозвішча Гастэла? Прыклад: партызанская брыгада ім. М. Ф. Гастэла (ці Гастэлы?)
Гэта прозвішча, калі яно адносіцца да асобы мужчынскага полу, скланяецца наступным чынам:
Н. [лётчык Мікалай] Гастэла
Р. [лётчыка Мікалая] Гастэлы
Д. [лётчыку Мікалаю] Гастэлу
В. [лётчыка Мікалая] Гастэлу
Т. [лётчыкам Мікалаем] Гастэлам
М. (аб) [лётчыку Мікалаю] Гастэлу
Скланенне прозвішчаў на -а, якія не суадносяцца з назвамі прадметаў, апісана ў «Беларускай граматыцы» (гл. відарысы з ч. 1, 1985, стар. 101–102).
Такім чынам, правільна: партызанская брыгада імя М. Ф. Гастэлы.