Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Дасылайце пытанні на адрас: daviedka@belcentre.by

Вітаю. Дачка ў шостым класе пісала пераказ. У пераказе фігураваў лічэбнік 50. 

Напісала яна «пяцьдзясят», а я сама яе выправіла на «пяцьдзесят». І толькі потым, паглядзеўшы ў новыя правілы, зразумела сваю памылку. 

Але ўсё ж: як патлумачыць гэта дзіцяці? Чаму пяцьдзясят, але шэсцьдзесят і восемдзесят? 

У адлюстраванні якання на пісьме пры напісанні складаных лічэбнікаў галоўным з’яўляецца тое, на які склад падае націск.

Калі асноўны націск стаіць на апошнім складзе (у назоўным склоне), то яканне, як звычайна, адлюстроўваецца і пішацца –дзя-: пяцьдзяся́т, шэсцьдзяся́т (у сучасных правілах прыняты менавіта такі акцэнтуацыйны варыянт слова шэсцьдзясят — з націскам на канцы; адзначым, што з пункту гледжання гісторыі беларускай літаратурнай мовы і народных гаворак апраўдана і форма шэ́сцьдзесят).

Калі асноўны націск стаць не на апошнім складзе, то пішацца –дзе-: се́мдзесят, во́семдзесят.


Наша мэта — павышэнне ўзроўню пісьменнасці і агульнае развіццё культуры маўлення ўсіх, хто цікавіцца беларускай мовай, папулярызацыя выданняў Інстытута мовазнаўства, аб’ектыўнае адлюстраванне фактаў пра беларускую мову. Мы даём адказы на пытанні: чытаць далей