Як на беларускую мову перакладаюцца «словы-працэсы», такія як:
(рас.) тренировка, зарядка, подготовка, готовка, мойка и др.
У літаратурнай мове замацаваліся адпаведнікі многіх з названых вамі слоў з суфіксам -к-а: трэніроўка, зарадка, падрыхтоўка (многія з іх маюць сінонімы: зараджанне, падрыхтоўванне/падрыхтаванне). Не заўсёды рускаму слову на
-к-а ёсць беларускі адпаведнік на -к-а. Напрыклад, рускаму готовка адпавядае наша гатаванне, а вось гатоўка ў беларускай мове — гэта наяўныя грошы. Рускай назве працэсу мойка адпавядае беларускае мыццё, у той час як у нас мыйка — гэта толькі машына, прыстасаванне.