Чаму няма якання ў словах «медуза, метал, мелодыя»?
У многіх словах іншамоўнага паходжання е на пісьме захоўваецца (гл. пп. 2–4 у § 3 Правіл). Гэта справядліва для прыведзеных вамі прыкладаў і для многіх іншых слоў, напрыклад: меда́ль, метро́, сервi̇́з.
Поўны тэкст Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі глядзіце тут: https://daviedka.bnkorpus.info/pravapis2008/