Добры дзень, спадарства.
Скажыце, ці сапраўды ў сучаснай беларускай мове дапушчальна ўжываць «фамілія» ў значэнні ‘прозвішча’?
Добры дзень!
Слова фамілія ў сучаснай беларускай літаратурнай мове са значэннем ‘прозвішча’ не ўжываецца. Ужыванне лексемы фамілія ў такім значэнні не дапускаецца і разглядаецца як парушэнне лексічнай нормы. Значэнні гэтага слова прыведзены ў нарматыўным Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы (2022 год выдання, том 2, стар. 393, гл. прымацаваны відарыс).
