Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Дасылайце пытанні на адрас: daviedka@belcentre.by

15. Сорт і гатунак

Ці ёсць розніца ва ўжыванні слоў «сорт» і «гатунак»? Можа, гэта абсалютна дакладныя сінонімы?

Вітаем!

У дачыненні да культурных раслін трэба выкарыстоўваць выключна слова сорт. Напрыклад, можна сказаць «новыя сарты яблынь», «высокаўраджайныя сарты збожжавых».

Слова гатунак ужываецца тады, калі гаворка ідзе пра розныя віды тавараў. Напрыклад, кажуць пра гатункі мукі, сукна, віна, цукерак і г. д.

Больш пра гэтыя словы можна даведацца ў тлумачальным слоўніку:

► сорт https://verbum.by/tsbm/sort;
► гатунак https://verbum.by/tsbm/hatunak.


Наша мэта — павышэнне ўзроўню пісьменнасці і агульнае развіццё культуры маўлення ўсіх, хто цікавіцца беларускай мовай, папулярызацыя выданняў Інстытута мовазнаўства, аб’ектыўнае адлюстраванне фактаў пра беларускую мову. Мы даём адказы на пытанні: чытаць далей