Вітаю.
Пытанне наступнае: жыву ў пасёлку Зялёны Бор Смалявіцкага раёна. Карэктна будзе казаць:
1) зеленаборскі;
2) зяленаборскі;
3) зялёнаборскі?
Шчыра дзякую. Поспехаў.
Прыметнік ад гэтага тапоніма ў беларускай мове — зеленабо́рскі. Ён зафіксаваны ў даведніку «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь» (том, прысвечаны Мінскай вобласці, гл. першы відарыс), а таксама ў «Слоўніку назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці» Яўгена Рапановіча (гл. другі відарыс).