Добры дзень, шаноўныя мовазнаўцы, і шчыры дзякуй за вашу працу!
Маю пытанне: адкуль паходзіць прозвішча Кунцэвіч?
Добры дзень!
Гэтае прозвішча паходзіць ад імя Кунец, якое, у сваю чаргу, узыходзіць да грэчаскага імя Конан (што значыць ‘той, хто працуе’).
Падрабязней глядзіце інфармацыю з кнігі «Карані нашых прозвішчаў» на прымацаваным відарысе.