Ге́рбу ці гербу́?
Добры дзень!
Націск у давальным склоне ў гэтага слова прыпадае на канчатак: гербу́ (гл. «Граматычны слоўнік назоўніка»: https://slounik.org/796816.html). Слова мае націск на канчатку ва ўсіх ускосных склонах у адзіночным ліку (герба́, гербу́, гербо́м, гербе́). У множным ліку ёсць варыянтнасць (ва ўсіх склонах) з націскам на корані або на канчатку: гербы́ (ге́рбы), гербо́ў (ге́рбаў), герба́м (ге́рбам), герба́мі (ге́рбамі), герба́х (ге́рбах).
Адзначым, што якання тут не адбываецца, таму што е пасля г, к, х не пераходзіць у я.