Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Дасылайце пытанні на адрас: daviedka@belcentre.by

11. «Герб» у давальным склоне

Ге́рбу ці гербу́?

Добры дзень!

Націск у давальным склоне ў гэтага слова прыпадае на канчатак: гербу́ (гл. «Граматычны слоўнік назоўніка»: https://slounik.org/796816.html). Слова мае націск на канчатку ва ўсіх ускосных склонах у адзіночным ліку (герба́, гербу́, гербо́м, гербе́). У множным ліку ёсць варыянтнасць (ва ўсіх склонах) з націскам на корані або на канчатку: гербы́ (ге́рбы), гербо́ў (ге́рбаў), герба́м (ге́рбам), герба́мі (ге́рбамі), герба́х (ге́рбах).

Адзначым, што якання тут не адбываецца, таму што е пасля г, к, х не пераходзіць у я.


Наша мэта — павышэнне ўзроўню пісьменнасці і агульнае развіццё культуры маўлення ўсіх, хто цікавіцца беларускай мовай, папулярызацыя выданняў Інстытута мовазнаўства, аб’ектыўнае адлюстраванне фактаў пра беларускую мову. Мы даём адказы на пытанні: чытаць далей